2009 быў добрым годам. Шмат чаго змяніліся, сур'ёзна змяніўся і я.
2010 будзе яшчэ лепш. я гэта ведаю.
З Новым Годам!
</a>
2010 будзе яшчэ лепш. я гэта ведаю.
З Новым Годам!
- Music:Nokturnal Mortum - Шляхом Сонця
- Music:Svalbard - Пагоня
- Music:M8l8th - Мразь
Археолагі адкапалі ў Віцебскай вобласці пахаванне старажытных ваяроў.
Навукоўцы з Інстытута гісторыі Акадэміі навук адносяць знаходку да ХІ—ХІІ стагоддзяў.
Яна ўнікальная: адразу 38 пахаванняў паводле паганскага абраду разам. А ў цэнтры — каменны саркафаг. А ў ім знайшлі — чэрап. Археолагі не выключаюць, што гэта можа быць пахаванне ваяроў з военачальнікам.
Вучоных уразіў рост большасці пахаваных — каля двух метраў. Нават у наш час гэтыя людзі глядзеліся б асілкамі. Што казаць пра XII стагоддзе, калі сярэдні рост людзей быў усяго каля 160 см (як, напрыклад, у наўгародскага князя Аляксандра Неўскага). З такой дружынай у Сярэднявеччы можна было займацца стварэннем уласнай дзяржавы. На адным з пахаваных археолагі выявілі парэшткі каўнерыка з узорам, характэрным для візантыйскай вопраткі. То бок, людзі гэта былі, найхутчэй, не бедныя і бывалыя.
Хто і ў якой бітве вынішчыў гэты элітны атрад? На гэтае пытанне гісторыкі яшчэ мусяць адказаць. Талачынскі раён — гістарычная Друччына, дзе ў ХІІ ст. княжылі нашчадкі Ўсяслава Чарадзея. Яны ваявалі з Кіевам, дый міжусобіц хапала.
У 1116 г. там кіраваў Глеб Усяславіч Менскі (які разам з бацькам сядзеў некалі ў кіеўскім порубе). На Глеба хадзіў вайной кіеўскі князь Уладзімір Манамах. Друцк быў тады ўзяты кіеўскімі войскамі, як адзначае гісторык Вячаслаў Насевіч, але застаўся ў складзе Полацкага княства.
Друцкі курган — адзіны ва Ўсходняй Еўропе, дзе ёсьць пахаванні паводле паганскага абраду і разам з тым каменны саркафаг, паведаміла доктар гістарычных навук Вольга Ляўко.
Дзякуй
- Music:Triarii - Muse In Arms
- Music:Apocalyptica - Hall of The Mountain King
- Music:Крывакрыж - Масква
- Music:M8l8th - Ведьминский Туман

Walt Disney упершыню зрабіў галоўную гераіню мультыка цемнаскурай
А што далей? Паліткарэктная Беласнежка? Ці Снежная Каралева Андэрсана?
- Music:M8l8th - Над Могилой Великана
- Music:Triarii - Europa
у апошні час сняцца нейкія дурныя сны. тупыя, абсурдныя, і, як не дзіўна, яны вельмі добра запамінаюцца. дасталі ўжо.
- Music:Вандал - окружены, но не сломлены!
Віншую ўсіх сяброў з Новым годам! Жадаю ўсім ўвасобіць у жыццё Вашы планы, нават калі камусьці яны цяпер здаюцца нерэальнымі. Памятайце - нічога немагчымага не існуе.
а я пайшоў у лазню))))
а я пайшоў у лазню))))
- Music:Forest - Дерзать, Пылать, Сражаться

Aдкрыў для сябе выдатны праект Svartediket.
Эксперыментальны, трохі дзіўны black з фолкавымі ўстаўкамі. Сапраўдная black metal опера!
p.s. а зласлівы дзіцячы вакал, у адной з песень, наогул выносіць мозг
Svartediket - Svartediket(2008)
- Music:Svartediket - Barna Paa Bunnen
Вось! Вось гэта ўжо зіма! Гурбы абапал дарогі, завеі...прыгажосць!
Толькі прыйдзецца пасябраваць рыдлёўкай і ісці чысціць двор, але нічога - не ўпершыню. ;)
Толькі прыйдзецца пасябраваць рыдлёўкай і ісці чысціць двор, але нічога - не ўпершыню. ;)
- Music:Absurd - Eternal Winter
Хадзіць на фізкультуры ў басейн - гэта цудоўна! Асабліва калі ў групе 26 дзяўчынак. :):):)
- Music:Nitberg - Вотана Ликованью

88 гадоў таму, 27 лістапада 1920 г., на Случчыне распачаліся баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў.
Слава Героям!
- Music:Nokturnal Mortum - Perun's Celestial Silver








